6 жніўня 1965 года нарадзіўся Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень. У 2022 годзе мастаку прысудзілі 5 год турмы за партрэт антысавецкага падпольшчыка Аўгена Жыхара. У ліпені 2023 Алесь Пушкін памёр у гарадзенскім шпіталі, куды яго прывезьлі ў непрытомным стане пад канвоем з турмы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што далейшае зьніжэньне цэнаў на нафту можа прымусіць Расею спыніць вайну супраць Украіны.
5 жніўня Генпракуратура Літвы паведаміла, што дрон, які заляцеў зь Беларусі, праляцеў над Вільняй і ўпаў на палігоне за сто кілямэтраў ад мяжы, меў 2 кг выбуховага зараду.
Урад Румыніі афіцыйна паведаміў аб сьмерці ва ўзросьце 95 гадоў экс-прэзыдэнта Іёна Іліеску, які ўзначаліў краіну пасьля зьвяржэньня рэжыму Нікалае Чаўшэску.
Паводле падпісанага 4 жніўня ўказу № 295, з 1 верасьня ў Беларусі самакаты, манаколы і іншыя сродкі пэрсанальнай мабільнасьці павінны рухацца на ходніках не хутчэй за 10 км/г. Па роварных дарожках — да 25 км/г.
Для беларускіх і расейскіх спартоўцаў ва ўмовах санкцый сталі пазытывам магчымасьці трэніравацца адзін у аднаго, і яны гэтымі магчымасьцямі карыстаюцца. Такое меркаваньне выказала двухразовая алімпійская чэмпіёнка, вясьлярка Кацярына Карстэн на сустрэчы спартоўцаў Беларусі і Расіі ў Берасьці.
У заяве Міністэрстве замежных спраў Беларусь гаворыцца, што 9–10 жніўня ў Варшаве, на плошчы імя Пілсудзкага, а таксама ў Варшаўскім унівэрсытэце пройдзе мерапрыемства, мэта якога – «нанясеньне шкоды Рэспубліцы Беларусь».
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала аналіз «Пастаянная часовая сытуацыя. Прававое становішча грамадзян Беларусі ў Польшчы і Эўрапейскім Зьвязе ў сьвятле рэпрэсіўнай палітыкі супраць грамадзянскай супольнасьці і эмігрантаў».
Улады анэксаванага Крыму заявілі, што будуць веерна адключаць мабільны інтэрнэт на некалькі гадзін ці дзён. Гэта робіцца дзеля таго, каб перадухіліць напады бесьпілётных лятальных апаратаў.
Арганізацыя «Паспалітае рушэньне», створанае ў верасьні 2022 году пад эгідай прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Валера Сахашчыка, паведаміла аб спыненьні сваёй дзейнасьці.
У ноч на 4 жніўня ў Рэчыцы (Гомельская вобласьць) улады праводзілі эвакуацыю жыхароў будынкаў у прыватным сэктары ў раёне метызнага заводу праз бесьпілётнік, які ўпаў.
Журналісты расьсьледніцкага праекту «Бюро» высьветлілі, што ўнук Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандар Лукашэнка-малодшы, стаў сузаснавальнікам прыватнай кампаніі.
Суд у Малдове асудзіў кіраўніцу Гагаузіі Яўгенію Гуцул на 7 гадоў пазбаўленьня волі і кампэнсацыю дзяржаве ў памеры 40 мільёнаў леяў (прыблізна 2,3 мільёны даляраў у эквіваленце. — РС), якія нібыта былі выкарыстаны для незаконнага фінансаваньня партыі «Шор».
Фэст 1-3 жніўня прымаў крымскі горад Судак.
Беларусы распрацавалі мабільны мэдычны дапаможнік Doctorina, які можа кансультаваць у пытаньнях здароўя, у тым ліку па-беларуску. Цяпер ён даступны для iOS і для Android. Адзін з каманды — доктар Станіслаў Салавей, ён выконвае ў гэтым праекце ролю дасьледніка.
У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі вынікі замежнага таварнага гандлю за першае паўгодзьдзе.
Самалёты пачынаюць інспэктаваць паветраную прастору Польшчы 5 жніўня.
У краіне афіцыйна зацьвердзілі новы парадак акругленьня сумаў падаткаў, штрафаў, пеняў і збораў для фізычных асобаў. Адпаведную пастанову Міністэрства падаткаў і збораў (МПЗ) ужо апублікавала на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале.
Расейскія войскі ў ноч на 5 жніўня атакавалі Ўкраіну 46 ударнымі дронамі і ракетай «Іскандэр».
За студзень–чэрвень 2025 году супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) праверылі больш за 4,4 тыс. аб’ектаў, паведаміла прэс-служба ведамства.
Падзеі 5 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Міністэрства замежных справаў Расеі заявіла, што краіна больш ня лічыць сябе зьвязанай аднабаковым мараторыем на разьмяшчэньне ракетаў сярэдняй і меншай далёкасьці.
Шэсьць банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведамілі аб зьмене асобных правілаў абслугоўваньня і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
Сьпіс друкаваных выданьняў, якія забаронена распаўсюджваць на тэрыторыі Беларусі, дапоўнены 31 назвай, паведамляе Міністэрства інфармацыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў паабяцаў павысіць мыта на тавары зь Індыі за яе гандаль з Расеяй. Гэтым разам ён абвінаваціў краіну ў перапродажы расейскага паліва.
У ліпені 2025 года ў Беларусі зафіксавана 64 выпадкі палітычна матываваных рэпрэсій — затрыманьняў, ператрусаў і гэтак далей, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» у штомесячным аглядзе, на які зьвярнула ўвагу інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Прэзыдэнцкі спартовы клюб, якім кіруе Дзьмітры Лукашэнка, плянуе ўвесьці ў Беларусі абавязковую рэгістрацыю IMEI-кодаў мабільных тэлефонаў. Пра гэта сьцьвярджае з спасылкай на атрыманыя дакумэнты BelPol.
У першым паўгодзьдзі 2025 года Расея на 39% павялічыла экспарт сыру ў Беларусь, вынікае са зьвестак Фэдэральнага цэнтра разьвіцьця экспарту прадукцыі АПК Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ (Аграэкспарт).
На 1 ліпеня ў Беларусі было 19 719 220 банкаўскіх плацёжных картак. Пра гэта сказана ў статыстычным бюлетэні Нацбанка. На гэта зьвярнуў увагу беларускі бізнэс-партал Office Life.
30 ліпеня на расейскім паўвостраве Камчатка адбыўся моцны землятрус магнітудай 8,8, што стала прычынай «абуджэньня» пяці вульканаў.
Ізраіль заклікаў міжнародную супольнасьць зьвярнуць першачарговую ўвагу на сытуацыю з ізраільскімі закладнікамі, якіх трымаюць у Газе ўжо амаль 22 месяцы. Нагодай сталі апублікаваныя відэазапісы, на якіх закладнікі выглядаюць вельмі зьнясіленымі.
У Памежнай службе Польшчы паведамілі, што ў першым квартале 2025 году з Польшчы выправадзілі 326 грамадзян Беларусі, 303 зь іх пакінулі польскую тэрыторыю добраахвотна.
Эўрапейская камісія расьсьледуе сэрыю незвычайных рэйсаў зь Менску ў Бэнгазі (Лібія), у той час калі расьце занепакоенасьць магчымым расейскім спрыяньнем новай хвалі нелегальнай міграцыі ў Паўднёвую Эўропу.
Украінскі журналіст Юры Бутусаў 2 жніўня апублікаваў відэазапіс палоннага з расейскай арміі, які назваў сябе «вайскоўцам беларускай арміі». Свабода праверыла, ці так гэта.
Пасьля шырокага агалошваньня намеру ўладаў у Дарагічынскім раёне пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці руіны касьцёлу, які даўно патрабаваў кансэрвацыі, гэтая праца нарэшце пачалася.
Беларусь стала найбуйнейшым пакупніком расейскай сьвініны, хоць раней сама пастаўляла гэты прадукт у Расею. Разьбіраемся, ці вырастуць праз гэта цэны і ці магчымы дэфіцыт мяса.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
У ліпені Менск па анамальных дажджах чарговы раз сутыкнуўся зь лякальнымі падтапленьнямі, рух па горадзе быў месцамі паралізаваны. Улады заяўляюць, што спрабуюць вырашаць праблемы.
У журналісцкіх расьсьледаваньнях адзначалася, што кампанію Палуцкаса ў 2013–2017 гадах крэдытавала прадпрыемства Uni Trading, чый уласьнік меў сувязі зь беларускім алігархам Аляксеем Алексіным.
У Беларусі вынесьлі 7 239 абвінаваўчых выракаў у палітычна матываваных справах, а ў турмах застаюцца 1 184 палітвязьні, у тым ліку 175 жанчын. Сярод іх 37 журналістаў.
Інфармацыю аб затрыманьні пацьвердзілі Свабодзе ў Фондзе мэдычнай салідарнасьці Беларусі.
У манэўрах удзельнічаюць вялікі расейскі супрацьлодкавы карабель, два кітайскія мінаносцы, дызэль-электрычныя падводныя лодкі абедзьвюх краін і кітайскі ратавальны вадаплаў для падводных лодак.
Падзеі 4 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы зарэгістравала для ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах палітычны блёк, сфармаваны экс-прэзыдэнтам краіны, лідэрам Партыі сацыялістаў Ігарам Дадонам, якога лічаць прарасейскім палітыкам.
Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ, IAEA) Рафаэль Гросі з спасылкай на прадстаўнікоў сталай місіі арганізацыі на захопленай расейскімі войскамі Запароскай АЭС паведаміў аб дронавай атацы на адзін з дапаможных аб’ектаў станцыі.
Першым галасавога памочніка ўласнай вытворчасьці ў 2024 годзе пачалі выкарыстоўваць у «Віцебскаблгазе». Сёлета робат-асыстэнт Алена пачала працаваць у прадпрыемстве «Мазыргаз».
У Службе вонкавай выведкі Ўкраіны мяркуюць, што найбліжэйшым часам у складзе Міністэрства замежных справаў Беларусі і, адпаведна, у кіраўніцтве дыпляматычных прадстаўніцтваў краіны адбудуцца ратацыі.
У Расеі зафіксавалі вывяржэньня вулькану Крашаніньнікава на Камчатцы.
Беларусь супрацоўнічае з шэрагам канфліктуючых і аўтарытарных краін у супольнай падрыхтоўцы вайскоўцаў Сіл спэцыяльных апэрацый.
Рак печані штогод забірае ў сьвеце жыцьці больш 700 000 чалавек. Аднак, паводле комплекснага аналізу, апублікаванага 28 ліпеня у часопісе Lancet, тры зь пяці выпадкаў можна прадухіліць. Пераказ публікацыі падрыхтавала журналістка The New York Times Ніна Агравал.
Загрузіць яшчэ