Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізацыя «Паспалітае рушэньне» праз амаль тры гады сваёй дзейнасьці заявіла аб сваім закрыцьці


Удзельнікі арганізацыі беларусаў «Паспалітае рушэньне». Архіўнае фота
Удзельнікі арганізацыі беларусаў «Паспалітае рушэньне». Архіўнае фота

Арганізацыя «Паспалітае рушэньне», створанае ў верасьні 2022 году пад эгідай прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Валера Сахашчыка, паведаміла аб спыненьні сваёй дзейнасьці.

«Нашая арганізацыя была ініцыятывай неабыякавых людзей, за нашымі сьпінамі ня было ані дзяржавы, ані нейкіх іншых службаў, структураў і гэтак далей. З часам памылкі назапашваліся і паўстала пытаньне аб тым, што Паспалітае рушэньне патрабуе фундамэнтальных зьменаў, перабудовы, і ўжо ня можа эфэктыўна існаваць у цяперашнім выглядзе», — адзначаецца ў заяве арганізацыі.

У той жа час кіраўніцтва ініцыятывы паведаміла, што неўзабаве абвесьціць новыя пляны на будучыню.

  • «Паспалітае рушэньне» было створана ў верасьні 2022 году пад эгідай прадстаўніка Абʼяднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Валера Сахашчыка. У лістападзе «Рушэньне» было прызнана экстрэмісцкім фармаваньнем. Паведамлялася, што ў ініцыятыве восем харугваў (Варшаўская, Гданьская, Уроцлаўская, Беластоцкая, Лодзкая, Познанская, Віленская і Ковенская) агульнай колькасьцю больш за 150 чалавек. У лютым 2023-га было абвешчана аб стварэньні самастойнай патрыятычна-спартовай абарончай арганізацыі за межамі Беларусі.
  • Дзейнасьць «Паспалітага рушэньня» адбывалася па прынцыпе клюбаў вайскова-фізычнай падрыхтоўкі. Такія клюбы цалкам легальныя ў тых краінах, дзе дзейнічае «ПР». Ва ўдзельнікаў трэнінгаў «Паспалітага рушэньня» няма баявой зброі.
  • З 17 чэрвеня 2024 году «Паспалітае Рушэньне» узначаліў Сяргей Бульба, адзін з стваральнікаў «Белага Легіёну».
  • У чэрвені 2025 году стала вядома аб затрыманьні ў Варшаве беларуса, які быў пад узьдзеяньнем наркотыкаў. Наркотыкі знайшлі і ў яго дома, за што яму пагражае доўгі тэрмін зьняволеньня. «Наша Ніва» даведалася, што затрыманы — колішні кіраўнік вайсковага і цывільнага штабу «Паспалітага рушэньня» Андрэй Буржынскі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG