Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вонкавай выведцы Ўкраіны мяркуюць, што Лукашэнка рыхтуе армію да ўзмацненьня кантролю над грамадзтвам


Сьцяг Украіны каля будынку ўраду. Ілюстрацыйнаеф фота
Сьцяг Украіны каля будынку ўраду. Ілюстрацыйнаеф фота

У Службе вонкавай выведкі Ўкраіны мяркуюць, што ўнесеныя на разгляд Палаты прадстаўнікоў зьмены ў законах аб запэўненьні вайсковай бясьпекі і абароны радыкальна зьменяць падыходы да бясьпекі, а беларуская армія атрымае шырэйшыя паўнамоцтвы, у тым ліку на дзеяньні ўнутры краіны.

«Асаблівую ўвагу выклікае пашырэньне функцыяў арміі ў мірны час. Вайскоўцы афіцыйна далучаюцца да папярэджаньня ўнутранага ўзброенага канфлікту, удзелу ў інфармацыйным супрацьстаяньні „ў інтарэсах дзяржавы“, рэагаваньня на ўнутраныя крызісы і крызісы ў саюзных дзяржавах, а таксама супрацьдзеяньня памежным правакацыям», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні ўкраінскай выведкі.

У той жа час, мяркуюць у вонкавай выведцы Ўкраіны, асноўны акцэнт робіцца на сілавым складніку.

«Калі раней абарона вызначалася як сукупнасьць палітычных, праўных і сацыяльна-эканамічных захадаў, то цяпер у прыярытэце менавіта ўзброеная абарона. Згодна з абнаўленьнем, армія ва ўмовах вайны павінна ня толькі адбіваць агрэсію, а і наносіць паразу праціўніку з мэтай дасягненьня міру на ўмовах, што адпавядаюць нацыянальным інтарэсам», — патлумачылі ў Службе вонкавай выведкі Ўкраіны.

Апроч таго, асобна ўкраінскія выведнікі вылучылі пашырэньне падставаў для абвяшчэньня ваеннага становішча: «цяпер гэта магчыма ў выпадку нападу ня толькі на Беларусь, а і на саюзную дзяржаву або краіну АДКБ».

4 жніўня Палата прадстаўнікоў паведаміла аб атрыманьні праекту закону «Аб зьменах законаў у пытаньнях запэўненьня ваеннай бясьпекі і абароны», распрацаванага Міністэрствам абароны Беларусі.

Адзначалася, што законапраект распрацаваны на аснове Ваеннай дактрыны, зацьверджанай 25 красавіка 2024 году рашэньнем Усебеларускага народнага сходу, і накіраваны на ўзгадненьне зь ёю тэрміналёгіі, а таксама на ўдакладненьне і канкрэтызацыю задачаў Узброеных сілаў Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG