Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Чаму навучылі і не навучылі беларусаў падзеі 2020 года


Анатоль Лябедзька, Сяргей Навумчык. Каляж.
Анатоль Лябедзька, Сяргей Навумчык. Каляж.

9 жніўня споўніцца пяць гадоў ад прэзыдэнцкіх выбараў 2020 і найбуйнейшых у гісторыі Беларусі пратэстаў. Якую ролю адыгралі гэтыя падзеі ў гісторыі Беларусі, чаму навучылі і не навучылі беларусаў? Якой гэтая падзея застанецца ў гісторыі: са знакам плюс ці знакам мінус?

Госьці — «ПіКа Свабоды» — публіцыст Сяргей Навумчык і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька.

Сяргей Навумчык: На падзеі 2020 года мы мусім глядзець не ў пэрспэктыве пяці гадоў, а ў значна шарэйшым кантэксьце. Калі паглядзець на гэтую сытуацыю з сёньняшняга дня, то тут я пагаджуся зь Зянонам Пазьняком, які параўнаўнаў гэта з вайной, якую называюць Патопам. Адбыўся пагром беларускага нацыянальнага руху, чалавечыя ахвяры, сотні тысяч разарваных эміграцыяй сем'яў. Немагчымы разьвітацца з памерлымі блізкімі. Гэта найперш чалавечая трагедыя. Але калі мы паглядзім больш шырока, на сталеньне нацыі, то я б не пагадзіўся, што 2020 год дафармаваў нацыю. Тады дбылася ўзурпацыя ўлады, а народ мае права на паўстаньне. Гэта была народная рэвалюцыя. Далей трэба гаварыць пра лідэраў, іх адказнасьць, пра іх разуменьне Расеі, спадзяваньні на Расею.

Анатоль Лябедзька: Я сам з разарванай сям'і. Мой сын закладнік, ён у турме. Больш адчуваецца. Але разам з тым, як чалавек які тады быў на барыкадах, які бачыў гэтыя твраы, усьмешкі... Гэта было незабыўнае. Ніхто гэтага не скрэсьліць з найноўшай гісторыі. У 2020 годзе сьвет адкрыў Беларусь, бо беларусы паўсталі ва ўсім сьвеце, яны ідэнтыфікавалі сябе як беларусы. Я асабіста ні пра што не шкадую. Я разумею, што свабода мае сваю цану. Народ мае права на паўстаньне, мы нават запісалі гэта ў праект Канстытуцыі. У гэтых падзеях было ўсё ж больш плюсаў. Мы засталіся краінай з амбіцыямі, каб адстаяць сваю незалежнасьць, свабоду і стаць эўрапейскай дзяржавай. Але больш асэнсавана да гэтых падзеяў мы будзем ставіцца значна пазьней.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG