Для беларускіх і расейскіх спартоўцаў ва ўмовах санкцый сталі пазытывам магчымасьці трэніравацца адзін у аднаго, і яны гэтымі магчымасьцямі карыстаюцца. Такое меркаваньне выказала двухразовая алімпійская чэмпіёнка, вясьлярка Кацярына Карстэн на сустрэчы спартоўцаў Беларусі і Расіі ў Берасьці.