У Міністэрстве культуры назвалі ВНУ, у якіх быў найвышэйшы конкурс сярод абітурыентаў

Студэнцкая аўдыторыя. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве культуры Беларусі падлічылі, што 1390 абітурыентаў хацелі атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт дзяржаўнага бюджэту ў вышэйшых навучальных установах культуры і мастацтва.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, найвышэйшы конкурс быў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў — заявы падалі 895 абітурыентаў наяўнасьці 490 месцаў дзённага і завочнага аддзяленьняў.

У Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў спрабавалі паступіць 306 чалавек пры наяўнасьці 153 месца дзённага і завочнага аддзяленьняў, а ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі — 189 чалавек на 158 месцаў дзённага аддзяленьня.

Сёлета ў Беларусі было больш за 56 тысяч выпускнікоў 11-х клясаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, колькі расейцаў вучацца ў беларускіх ВНУ, у тым ліку бясплатна ў межах уведзеных для іх квотаў