Ужо сёньня: Алесю Пушкіну споўнілася б 60 гадоў

Алесь Пушкін. 2020 год

Даты дня

6 жніўня 1965 году нарадзіўся Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень. Пушкін нарадзіўся ў вёсцы Бобр Крупскага раёну Менскай вобласьці, дзе і жыў да арышту ў 2021 годзе.

У 2022 годзе мастаку прысудзілі 5 гадоў турмы за партрэт антысавецкага падпольніка Аўгена Жыхара. У ліпені 2023 году Алесь Пушкін памёр у горадзенскім шпіталі, куды яго прывезьлі непрытомнага пад канвоем з турмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кім быў Алесь Пушкін, беларускі мастак, які памёр у зьняволеньні

Таксама ў гэты дзень

1409 — вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.

1517 — у Празе Францішак Скарына выдаў сваю першую кнігу, «Псалтыр». 6 жніўня — Дзень беларускага друку

1806 — імпэратар Франц II Габсбург, пасьля перамогі Напалеона ў бітве пад Аўстэрліцам, адмовіўся ад нямецкай кароны, такім чынам паклаўшы канец Сьвятой Рымскай імпэрыі.

1945 — першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнай зброі — бамбаваньне амэрыканцамі гораду Хіросіма ў Японіі.

Атамны «грыб» над Хірасімай пасьля выбуху, 6 жніўня 1945 г.

У гэты дзень нарадзіліся

1840 Альгерд Абуховіч, беларускі паэт і перакладчык.

1884 — Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец.

1903 — Барыс Платонаў, актор, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.

1928 —​ Эндзі Ўоргал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.

Эндзі Ўоргал

1957 —​ Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.

Мікалай Пінігін


У памяці

1660 —​ Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку.

1877Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.


1994 — памёр беларускі пісьменьнік, сцэнарыст Алесь Асіпенка.